Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Балтыйскія канікулы.

16.12.2019

Восеньскія канікулы ў навучэнцаў музычна-інструментальнага аддзялення Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў адмеціліся адразу дзвумя значнымі падзеямі. З 29 кастрычніка па 3 лістапада ў сталіцы Эстоніі – Таллінне, адбыўся V юбілейны Міжнародны фестываль сцэнічных мастацтваў “Balt Prix”. Дзіцячаму ансамблю “Менестрэлі” (кіраўнік Дварэцкая Кацярына) давялося прыняць у ім удзел, які прынес ім  найвышэйшую ўзнагароду ў  сваей намінацыі. Ансамбль атрымаў дыплом Гран пры і Кубак фестывалю.Трэба адзначыць, што колькасць удзельнікау была каля тысячы чалавек з 16 краін свету. Былі салісты і калектывы з Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Швецыі, Польшчы, Германіі, Нарвегіі, Румыніі і нават з Ізраіля . Конкурсныя выступленні праходзілі па традыцыі на лайнеры “Вікторыя”, які трымаў шлях у Стакгольм. Гэта для ўдзельнікаў, а ў асаблівасці для дзяцей і падлеткаў стварала асаблівую святочную атмасферу, бо знаёмства з двума краінамі - Эстоніяй і Швецыяй - пашырала і культурны кругагляд канкурсантаў.

Гала-канцэрт “Balt Prix 2019” адбыўся на сцэнічнай пляцоўцы Цэнтра рускай культуры. Вялікую падтрымку арганізатару фестывалю Дыяне Верман сёлета аказаў віце-мэр горада Таллінна Вадзім Белоброўцаў, які на прыёме, арганізаванага для педагогаў ў гарадской Ратушы, заўважыў, што "Balt Prix" становіцца самым маштабным фэстам сярод краін Балтыi.

Ракаўскаму ансамблю больш за усё запомніліся экскурсіі по Таллінну і Стакгольму, а таксама свята Хэлоуіна, якое адзначалі па еўрапейскіх традыцыях на лайнеры, калі вярталіся ў Эстонію.

Але акрамя “Balt Prix”, да заканчэння канікулаў “Менестрэлі” паспелі яшчэ паўдзельнічаць у якасці ганаровых гасцей і у горадзе Рудаміна (Літва) на конкурсе-фестывале акардэоннай музыкі “Восеньскія каскады”. Яны выканалі канцэртную праграму напрыканцы фестывалю сумесна з літоўскім акардэаністам Богданам Вайціновічам.

Разам з ансамблем у Літву ўпершыню выехалі і салісты школы мастацтваў, якіх падрыхтавала да конкурсу настаўніца Кацярына Дварэцкая. Баяніст Віктар-Перасвет Нікіцін стаў лаурэатам конкурсу, а акардэаністы Уладзіслаў Падабед і Уладзіслаў Супрончык – яго дыпламантамі. Акрамя конкурсу, падлеткаў на други дзень чакала экскурсія па Вільнюсу на другі дзень паездкі.

Вось такія цікавыя і насычаныя на ўражанні канікулы атрымаліся ў навучэнцаў Ракаўскай ДШМ.

Задайте вопрос