Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Напярэдадні навагодніх свят сем’і традыцыйна атрымалі віншаванні і падарункі

31.12.2019

Напярэдадні навагодніх свят сем’і, якія знаходзяцца пад апекай улады, традыцыйна атрымалі віншаванні і падарункі.

Вольгу ДЗЕДЗЮЛЬ і яе дзетак – прыгажуню Паліну, разумніцу Танечку і самага маленькага прадаўжальніка сямейнай дынастыі Сашу – павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Міхайлавіч Круковіч. Кіраўнік Валожыншчыны пацікавіўся ў матулі і старэйшых дзетак жыццём і справамі, а таксама праінспектаваў выкананне свойго даручэння па рамонце ў пакоях інтэрната, дзе жыве сям’я. Як бачым, каб дарыць дабро ў Новы год, зусім не абавязкова апранацца ў чырвоны жупан і насіць белую бараду...

Задайте вопрос