Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Стварылі святочны настрой

31.12.2019

Тое, што навагодняя казка пасялілася ў СШ № 2 г. Валожына, відаць здаля.

Вялікія вокны і ўваходныя дзверы ўстановы адукацыі стыльна і далікатна ўпрыгожаны папяровымі выцінанкамі. Здаецца, увесь агромністы будынак зацярушаны снегам. Варта пераступіць парог і зазірнуць у фае першага паверха, адразу заўважаеш працяг чароўнай казкі. Вучні пад кіраўніцтвам настаўнікаў наладзілі выставу ёлак і ёлачных упрыгажэнняў. Якіх толькі лясных красунь не ўбачыш на спецыяльна аздобленай пляцоўцы! Формы, фактуры, колеры – самыя розныя. Палёт фантазіі – зашкальвае. А, між іншым, уся гэта прыгажосць –  сапраўдны хэнд-мэйд!

 

 

Задайте вопрос