Халакост (ад грэчаскага holokaustas – спалены цалкам). Гэты тэрмін ў навуковай літаратуры ўжываецца як сінонім генацыду. А ў гісторыяграфіі 20-га стагоддзя гэта слова ўжываецца для абазначэння сістэматычнага праследавання і знішчэння яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі ў Германіі і на захопленых ёй тэрыторыях у час Другой сусветнай вайны.
З першых дзён акупацыі на тэрыторыі Валожынскага раёна фашысты праводзілі сістэматычнае, планамернае і бязлітаснае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва – ад малых да старых людзей. Як правіла, масавыя пагромы і расстрэлы вязняў выконвалі прыезджыя спецыяльныя карныя атрады з дапамогай салдат мясцовай камендатуры і паліцаяў.
У ліпені 1941 года былі ствараны ў Валожыне, Вішневе, Забрэззі, Івянцы і Ракаве яўрэйскія гета – масавыя лагеры смерці. Фашысты ізалявалі асуджаных на гібель людзей ад астатняга насельніцтва. Гета служыла месцам сканцэнтравання яўрэяў, каб лягчэй было дзяржаць гэту масу людзей пад кантролем, а затым у самы кароткі час іх знішчыць. За гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна было знішчана больш 6 тысяч яўрэеў.


