На базе Дубінскога сельскага цэнтра культуры ў рамках месячніка бяспекі «Бяспека ў кожны дом» 06.02.2020г. адбылася сустрэча з работнікамі РАНС, Дзяржынскае ПУ «Дзяржынскгаз». У час сустрэчы работнікі служб прадэманстравалі на практыцы правілы абыходжання з пячным і газавым ацяпленнем. Усе прысутныя атрымалі лістоўкі, а дзеці – гульні і размалёўкі па правілах бяспекі.


