20 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь» Валожынскага РЦК правялі для вучняў 4-га класа сярэдняй школы №1 г.Валожына тэматычную гасцёўню «Сэрцам роднага слова краніся». Хлопчыкам і дзяўчынкам расказалі калі, кім і чаму было заснавана свята роднай мовы, наколькі важна для кожнага чалавека ведаць і шанаваць сваю мову. Удзельнікі спадарожніка «Руні» – клуба паэтычнага майстэрства «Летуценнік» чыталі вершы валожынскіх творцаў, якімі мы і сёння ганарымся, а таксама членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Яўгена Зялкоўскага, Дзмітрыя Краскоўскага. Свае вершы, прысвечаныя роднай мове прачыталі Марыя Шакун і Валянціна Гіруць-Русакевіч, а таксама ўдзельнікі творчай суполкі Валожыншчыны Галіна Філяноўская і Марыя Мучынская. Школьнікам таксама было прапанавана пачытаць беларускамоўныя вершы, якія яны ведаюць, і далучацца да раённага літаратурнага конкурсу юных «Маладыя галасы». А яшчэ – каб 21 лютага ўсе размаўлялі на роднай беларускай мове.


