23 лютага 2020 года на базе Ракаўскага цэнтра народнай творчасці для ўдзельнікаў узорнага фальклорнага калектыву «Вянок», фальклорнага гурта «Чыжыкі» (кір. Пятроўская Е.С.) і іх бацькоў адбылося свята «Запусты», якое пачалося спевамі масленічных песень і абрадам спальвання пудзіла Зімы. Затым усіх чакалі духмяныя блінкі з гарбатай, прыгатаваныя бацькамі ўдзельнікаў дзіцячых калектываў і ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання «Рошчына», гучалі песні, адбываліся гульні і танцы.


