Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

У Валожынскім раёне адсвяткавалі народнае свята Масленіца

05.03.2020

У апошні дзень зімы і першы дзень вясны у Валожынскім раёне шырока адзначалася народнае свята Масленіца. Весела, з песнямі, жартамі, гульнямі, ладзілі работнікі клубных устаноў раёна любімае ўсімі свята. Галоўнымі элементамі стала спальванне пудзіла Зімы, частаванне смачнымі блінамі з гарбатай. Добра павесяліліся на свяце і дзеці, і дарослыя, кожнаму была магчымасць паказаць свой спрыт у гульнях, конкурсах, танцах.

Народны гурт народнай песні “Сваякі” раённага цэнтра культуры і народны гурт народнага гумару “Дубінскія фанабэры” весялілі сталічных гасцей у аграсядзібе “Бярозавы двор”, што ў вёсцы Даўбені, а артысты-аматары Сакаўшчынскага сельскага цэнтра культуры – у аграсядзібе “За масточкам” вёскі Замасцяны.

Народнае свята “Масленіца” праводзілі: Дорскі СДК, Падбярэзскі СЦК, Багданаўскі СЦК, Пугачоўскі СДК, Суднікаўскі СК.

Задайте вопрос