Начальнік Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы сустрэўся з працоўным калектывам МТФ «Макараўка» КСУП «Сакаўшчына-Агра».
Аляксандр Ігаравіч распавёў аб надзвычайных сітуацыях, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, вобласці і краіны. Пазначыў асноўныя прычыны пажараў, і што рабіць у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Прывёў прыклады найбольш буйных пажараў, якія адбыліся ў гэтым годзе.
- Як паказвая практыка, прымяненне першасных сродкаў пажаратушэння на ранняй стадыi ўзгарання павялічвае шанец на выратаванне маёмасці і чалавечага жыцця. Амаль ўсе ведаюць, як выглядае вогнетушыцель, але не кожны ведае як яго выкарыстоўваць, - адзначыў выратавальнік.
Таксама нагадаў прысутным асноўныя правілы бяспекі ў побыце, прывёў прыклады пажараў і іх наступстваў у ходзе эксплуатацыі няспраўных ацяпляльных і электрычных прыбораў. У якасці памочніка ў выяўленні першых прыкметаў пажару галоўны выратавальнік парэкамендаваў ўсталяваць у домаўладаннях аўтаномны пажарны апавяшчальнік, а дзеля прыкладу прывёў іх станоўчай спрацоўкі.


