7 сакавіка 2020 года на базе кінатэатра «Юнацтва» прайшло раённае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння Валожынскага раёна «Наш край Валожынскі, край родны, дарагі!» і падвядзенню вынікаў работы арганізацый і прадпрыемстваў раёна «Усё славіцца працай» за 2019 год. У канцэртнай праграме прымалі ўдзел артысты і калектывы горада і раёна. Народным аб’яднаннем народных майстроў «Скарбніца» была арганізавана выстава работ народных майстроў раёна.


