Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Выстава «Валожынскае натхненне»

16.03.2020

«Зорка-заблуканка, ты глядзіш звысоку,

Асвяці мне зорка, шлях сляпы ад змроку…»

Х.Бялік

13 сакавіка у Валожынскім краязнаўчым музеі пачала працаваць выстава «Валожынскае натхненне», прысвечаная асобе славутага яўрэйскага паэта Хаіма Бяліка (1873 – 1934). Нацыянальны паэт Ізраіля вучыўся ў вядомай далёка за межамі Беларусі Валожынскай ешыве з 1888 па 1890 гады, далучаючыся да старадаўніх духоўных каштоўнасцей іудаізму, і мусіў быць рабінам. Але нечакана на валожынскіх пагорках на яго ўпершыню прыйшло – ці можа хутчэй, сышло звыш, - паэтычнае натхненне. Менавіта тут малады Хаім пачаў пісаць вершы на іўрыце, якія зрабілі яго славутым на ўвесь свет.

На выставе шэраг работ прысвечаны асобе паэта, а таксама яго паэтычным творам, лірычным і часта вельмі драматычным. Сярод аўтараў твораў, якія можна ўбачыць у экспазіцыі – Яўген Шунейка, Валянціна Слюнчанка, Юры Крупянкоў, Фёдар Ладуцька, Аляксандр Каршакевіч, Глорыя Ран, Валерый Калясінскі, Ілля Гічан, Васіль Чатнеўцаў і інш.

Куратар выставы – мастацтвазнаўца Глорыя Ран, унучка вядомага графіка Лазара Рана, стваральніка графічных цыклаў, прысвечаных трагедыі Мінскага гета і славутым яўрэйскім пісьменнікам.

Задайте вопрос