Паважаныя жыхары Валожыншчыны!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём ведаў!
Свята першага званка стала не проста традыцыйным святам, а сведчаннем глыбокай павагі грамадства да ведаў і навукі. Гэта знамянальны дзень, з якога пачынаецца дарога ў будучыню, у цікавае жыццё, напоўненае дзіўнымі адкрыццямі, радасцю пазнання і сапраўднай дружбы. Менавіта ў школе закладваюцца першыя навыкі вучобы, фарміруецца адукаваная і культурная асоба, выхоўваецца грамадзянін.
У нашай дзяржаве захаваны і памножаны дасягненні ў сістэме адукацыі. Забяспечваецца сувязь і пераемнасць школы, сям’і, грамадства і дзяржавы. А гэта – залог поспеху, паўнацэннага развіцця краіны. Упэўнены ў тым, што настаўнікі і вучні Валожыншчыны ўнясуць дастойны ўклад у ажыццяўленне высакароднай мэты – фарміраванне інтэлектуальнага патэнцыялу, дасягненне высокага ўзроўню дабрабыту і духоўнай культуры нашага народа.
Дарагія навучэнцы, студэнты! Настойліва заваёўвайце вышыні навукі, цаніце дружбу і ўзаемавыручку. Няхай гэты навучальны год прынясе вам удачу і наблізіць да ажыццяўлення запаветнай мары.
Паважаныя настаўнікі і выкладчыкі! Захоўвайце вернасць свайму святому прызванню. Няхай у вашых сэрцах заўсёды гарыць агонь любві да вучняў, служэння ідэалам асветы і дабра.
Паважаныя бацькі! Будзьце церпялівымі да сваіх дзяцей, мудра стаўцеся да іх патрэб і інтарэсаў.
Жадаем усім моцнага здароўя, бясконцай энергіі і аптымізму.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

