Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

“Нашы дзеці”

23.12.2016

КАЛЕЙДАСКОПАМ СЮРПРЫЗАЎ

стала для 67-і выхаванцаў і педагагічнага калектыву Івянецкага дома-інтэрната мерапрыемства, наладжанае ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” напярэдадні самых светлых свят – Нараджэння Хрыстова і Новага года.

Мерапрыемства сабрала шмат сяброў, сярод якіх многія з’яўляюцца добрымі знаёмымі ўстановы і не раз працягвалі руку падтрымкі ва ўсемагчымых лепшых пачынаннях. Павіншаваць выхаванцаў прыехалі дэпутат парламента Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ, дырэктар Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Беларусі Віктар Іванавіч СІДАРОВІЧ, старшыня Валожынскага райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА, член Савета дырэктараў ТАА "Еўрагандаль" Аляксандр Іванавіч ЛІТВІН, прадстаўнікі рэспубліканскіх і абласных службаў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый. Кожны прыбыў не з пустымі рукамі – падарункі пад святочнай ёлкай будуць саграваць і радаваць дзіцячыя сэрцы доўгі час.

Госці і на гэты раз здолелі прыемна ўразіць. Сярод падарункаў – як для 41 хлопчыка і 26 дзяўчынак, так і для патрэб самой установы – ультрасучасныя тэлевізар, камп’ютар, прынтар, шматлікія прыборы бытавога прызначэння і многае іншае. Падоранае ад шчырага сэрца, аздобленае добрымі віншавальнымі словамі выступоўцаў, ледзь змясцілася пад святочную ёлку! Паўсюдна панаваў выдатны настрой, а лаўкі “зіхацелі” ад стракатых убораў галоўных “віноўнікаў” урачыстасці.

Захапіў узровень майстэрства, з якім выступілі самадзейныя артысты з дома-інтэрната, іх разняволенасць перад залай, поўнай гледачоў. Шчырыя ўсмешкі на тварах удзельнікаў навагодняй казкі выдавалі іх цёплыя пачуцці, і створаная навучэнцамі атмасфера прадчування дзівоснага хутка падняла настрой усім прысутным. Пасмяшыла традыцыйная “нячыстая сіла”, парадавалі Дзядуля Мароз з унучкай. А колькі спеваў, жартаў… Дзеці на калясках нават танец выканалі, чым уразілі да глыбіні душы!

Для выхаванцаў прыемным сюрпрызам сталі выступленні маладога беларускага спевака Івана Буслая, фокусніка Канстанціна і музычна-танцавальны нумар “чалавека-спружыны” – іх запрасіла дырэктар дома-інтэрната Алена Сігізмундаўна Петрашкевіч. Запомніўся і цудоўны, вялікі торт, які выпек і прывёз прафесіянал – колішні выпускнік установы Міхаіл Старавойтаў.

Госці засталіся пад вялікім уражаннем, расставаліся з найлепшымі пажаданнямі. У новы год з надзейнымі сябрамі – што можа быць лепш?!

Па матэрыялах Валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» 

(Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА)