Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Віншаванне з Днём работнікаў культуры

09.10.2014

Паважаныя работнікі культуры і ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам - Днём работнікаў культуры! Нацыянальная культура з’яўляецца невычэрпнай крыніцай мудрасці, духоўнасці, багатых народных традыцый, той непераадольнай сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да нашай велічнай і прыгожай Айчыны.

Людзі вашай прафесіі - яркія, творчыя, ініцыятыўныя. Гэта работа для тых, хто мае талент і прызванне, моцны характар і вялікую душу. Менавіта вашымі намаганнямі высокіх прафесіяналаў – майстроў мастацтва, артыстаў, мастакоў, творчых работнікаў бібліятэк,  музеяў, - падтрымліваюцца высакародныя традыцыі асветніцтва, захавання і памнажэння духоўнай спадчыны Роднага краю.

Віншуем вас з прафесійным святам і выказваем шчырую ўдзячнасць за патрэбную грамадству працу, за ваша прафесійнае майстэрства. Хай спадарожнічаюць вам прызнанне і падзяка гледачоў і наведвальнікаў. Упэўнены, што вашы натхненне, энергія, ініцыятыва і надалей будуць скіраваны на зберажэнне і развіццё гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, далейшы росквіт усіх відаў мастацтва ў імя адраджэння духоўнасці, раскрыцця творчага патэнцыялу нашага таленавітага народа.

Жадаем усім моцнага здароў’я, шчасця, сямейнага дабрабыту, радасці сэрдцу, цяпла душы, аптымізму, творчых поспехаў і вынаходак!

 

Раённы выканаўчы  камітэт.