У Валожынскім музеі з'явіўся новы куток экспазіцыі, які пазнаёміць з гістарычнай мінуўшчынай нашага краю. Убачыць даўно знаёмыя архітэктурныя аб'екты, вуліцы горада Валожына вачыма нашых продкаў дапаможа "Фотавандроўка". Супрацоўнікі музея адабралі самыя лепшыя старыя фатаграфіі, каб жыхары Валожына і турысты маглі "прайсціся" старымі вуліцамі горада, акунуцца ў рэтра-атмасферу былога мястэчка.


