Паважаныя жыхары Валожыншчыны!
Ад шчырага сэрца віншуем вас з вялікім і ўсенародна любімым святам – Днём Перамогі, а таксама з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь!
У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ, дзякуючы мужнасці, гераізму, з годнасцю вынес усе выпрабаванні ваеннага ліхалецця. Вялікая Перамога дасталася нам вялікай цаной. На перадавой, у партызанскіх атрадах, у падполлі змагаліся сапраўдныя сыны і дочкі Беларусі, якія не дазволілі фашысцкім захопнікам зламаць прагу да вольна гажыцця.
Радзіма – самая вялікая каштоўнасць, якую патрэбна зберагаць, самааддана любіць і паважаць, клапаціцца пра яе развіццё і дабрабыт, традыцыі і культуру. Мы цвёрда ўпэўнены – жах вайны не павінен паўтарыцца. Беларускі народ ведае цану міру і даражыць кожным мірным днём.
Павага да ветэранаў Вялікай Айчыннай – гэта павага да ўсіх, хто мужна абараняў беларускую зямлю, здабываў для нас мір. Паклон вам, нашы дарагія! Для маладога пакалення вялік ігонар – жыць і працаваць побач з такімі людзьмі. Моцнага вам здароўя і даўгалецця.
Жадаем міру, шчасця і дабрабыту ўсім жыхарам Валожыншчыны.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

