Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Веды – па-ранейшаму ў авангардзе ідэалагічнай работы

24.01.2017

Лектары раённага звяна РДГА “Беларускае таварыства “Веды” атрымалі граматы абласной структуры аб’яднання. Урачысты момант уручэння ўзнагарод адбыўся падчас справаздачна-выбарчай канферэнцыі, што прайшла на мінулым тыдні ў актавай зале райвыканкама.

Веды – адно са старэйшых грамадскіх аб’яднанняў рэспублікі, і маюць ярка азначаную ідэалагічную, скацэнтраваную на рабоце з шырокімі людскімі масамі, накіраванасць. Па стану на 1 студзеня бягучага года Валожынская раённая арганізацыйная структура налічвае 16 пярвічных арганізацый, у якіх маюць членства 440 чалавек. Таксама ў яе склад уваходзяць дзве юрыдычныя асобы – РУП “Валожынскі жылкамунгас” і ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”.

З выніковым дакладам выступіла адказны сакратар райструктуры Л. А. Давідовіч. Людміла Антонаўна правяла невялікі экскурс па асноўных мерапрыемствах, што ладзіліся пад эгідай “Ведаў” за справаздачны перыяд.   Большасць лектраў раённага звяна, што называецца, прайшлі падрыхтоўку на месцы – гэта настаўнікі, бібліятэкары, медыцынскія работнікі, іншыя спецыялісты. Падчас правядзення адзіных дзён інфармавання з гэтай задачай паспяхова спраўляюцца кіраўнікі арганізацый, іх намеснікі па ідэалагічнай рабоце, старшыні сельвыканкамаў. Н. П. Лоўчая – дырэктар раённага музея – адзіны лектар, які прайшоў падрыхтоўку падчас 2-гадовых курсаў, што ладзіліся абласной структурай. Менавіта ёй, Л. І. Давідовіч і самым актыўным лектарам А. І. Пятровіч – настаўніку гісторыі СШ № 2, кіраўніку школьнага краязнаўчага музея, Т. П. Кезік – педагогу сацыяльнаму гімназіі, С. Ф. Нахай –  інструктару-валеолагу РЦГіЭ намеснік старшыні абласной структуры І. А. Лінкін уручыў заслужаныя ўзнагароды. Сярод самых актыўных пярвічак названы арганізацыі школ горада, РКБА, райбальніцы, ліцэя, РЦГіЭ, райаграпрамтэхнікі.

Яшчэ адна важная функцыя Ведаў – правядзенне абучаючых семінараў-кансультацый і курсаў, што ладзяцца з мэтай павышэння прафесійнага ўзроўню кіраўнікоў і служб арганізацый. Як адзначыў Ігар Андрэевіч, колькасць праведзеных семінараў па прычыне недахопу фінансавання арганізацыі у апошні час некалькі знізілася. Тым не менш, на Валожыншчыне паспяхова праведзены курсы ”Інвестыцыі і эфектыўны менеджмент на аснове ўпраўленчай культуры”, “Эфектыўныя метады папярэджвання і разрашэння міжасабовых канфліктаў у калектыве”, “ Змены працоўнага заканадаўства з улікам патрабаванняў Дэкрэта № 5”, абучаючы семінар “Сям’я і сацыяльныя працэсы ў сучасным грамадстве. Механізмы распазнавання і абарона”.

Як адзначаецца ў пастанове канферэнцыі, інфармацыйна-лекцыйную работу сёння неабходна ўдасканальваць. З гэтай мэтай ужо вядзецца падрыхтоўка новых лектараў. Плануецца таксама стварэнне пярвічак арганізацыі ў калетывах, дзе яны пакуль адсутнічаюць. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена рабоце па стварэнні агульнага банку мерапрыемтваў таварыства “Веды”. У бліжэйшы час плануецца правесці цыкл мерапрыемстваў па ўсіх накірунках інфармацыйна-прапагадыстскай работы пад агульнай назвай “Будзь чалавекам, чалавек!”


Падчас канферэнцыі выбраны кіруючыя органы раённай структуры таварыства. У склад Праўлення ўвайшло 11 актывістаў, у кантрольна-рэвізійную камісію – 3, прэзідыўм будуць прадстаўляць 7 чалавек. Старшынёй арганізацыі зноў абраны намеснік старшыні райвыканкама П. І. Бібік, адказным сакратаром – Л. А. Давідовіч. Менавіта яны, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі В. М. Адамовіч і Н. П. Лоўчая прадставяць Валожынскую структуру на абласной канцерэнцыі.

Па матэрыялах газеты “Працоўная слава”
Валянціна КРАЎНЕВІЧ