Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Не марнуюць часу дарэмна

23.06.2017

Нездарма людзі кажуць: “Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае!” Земляробы СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» не з тых, хто дарэмна будзе траціць каштоўны летні час. На нарыхтоўцы кармоў зараз заняты 15 адзінак тэхнікі, працуюць 5 вадзіцеляў і 10 механізатараў. Па стане на 21 чэрвеня запас вітаміннай зялёнай масы складае 1250 тон кармавых адзінак, ці 22,3 працэнта да задання. А гэта – 4,61 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву.

Як расказаў трактарыст гаспадаркі Славік ГОБРЫС, распачата закладка трэцяй сянажнай ямы. Праца ўскладняецца пагоднымі ўмовамі, даводзіцца дасушваць сена ў валках на полі. За свой амаль саракагадовы механізатарскі стаж Славік Фёдаравіч сутыкаўся і не з такімі праблемамі. Ён запэўнівае, што пры гаспадарскім падыходзе, руплівасці кожнага ўдзельніка “зялёнага” жніва, неабходны запас кармоў для жывёлы будзе забяспечаны.

Калі для С. Ф. Гобрыса касьба – справа звыклая, то для маладога вадзіцеля “МАЗа” Юрыя ХРАЛОВІЧА сёлета яна дэбютная. Яшчэ нядаўна хлопец працаваў у сталіцы, але вырашыў кардынальна памяняць жыццё. Таму прыехаў на радзіму продкаў, засяліўся ў дзедаву хаціну, збіраецца ў хуткім часе абзавесціся сям’ёй. Ён стараецца ўнікнуць у сельскія клопаты і спадзяецца, што гаспадарку не падвядзе. Старэйшыя калегі раяць яму браць прыклад з Аляксандра Эдуардавіча Пратасевіча – аднаго з лепшых вадзіцеляў.

Алена ЗБІРЭНКА,
фота аўтара