Шчыра віншую вас з Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Гэта вялікае свята, калі мы аддаём даніну святой памяці і глыбокай павагі нашаму мужнаму пакаленню пераможцаў, якія падаравалі нам магчымасць мірна жыць і працаваць на вольнай зямлі. Мы дасылаем словы вялікай удзячнасці ветэранам. Навекі ў памяці нашчадкаў застанецца ваш подзвіг. Галоўная задача для нас сёння - годна пранесці і перадаць гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў і стваральнікаў.
Дзень Незалежнасці – гэта сімвал адзінства нашага грамадства, мужнасці і гераізма, сувязі пакаленняў, павагі да традыцый, якія дазваляюць зберагчы і памножыць усё самае добрае і каштоўнае.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму і бадзёрасці духа! Няхай у вашым жыцці, дарагія валожынцы, заўжды пануе мір, дабрабыт, любоў родных і блізкіх людзей! Шчасця вам і цудоўнага святочнага настрою!
Мікалай Анатольевіч Астрэйка, старшыня Валожынскага райвыканкама

