Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Мара збылася!

11.07.2017

У адным з нумароў газеты мы расказвалі чытачам пра нашага маладога земляка, вядомага ў краіне спартсмена-стаера (бегуна на доўгія дыстанцыі), ураджэнца Вішнеўшчыны Сяргея ШАХРАЯ. Тады якраз надыходзіў час яму прызывацца на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Менавіта з намі юнак падзяліўся запаветнай, дастаткова нетыповай для многіх яго аднагодкаў, марай: служыць меавіта ў войсках спецыяльнага прызначэння і абараніць права на нашэнне крапавага берэта.

Сёння Сяргей цалкам выканаў пастаўленыя перад сабой задачы. Нядаўна ён, як адзін з лепшых байцоў сваёй часці, быў заахвочаны пабыўкай. На малую радзіму салдат прыехаў ужо "крапавіком" – адным з прадстаўнікоў эліты спецназа. Заваяваць гэта права вельмі няпроста. Аднак С. Шахрай не толькі выдатна справіўся з выпрабаваннямі, але і праявіў сябе ўмелым стратэгам і тактыкам. І сёння малодшаму сяржанту воінскай часці 3214 даверана камандаваць 3-м аддзяленнем 3-а ўзвода роты разведкі спецыяльнага прызначэння.

Так трымаць!

Тэкст і фота
Сяргея САДОЎСКАГА