Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Восеньскі кірмаш

29.09.2014

Сёлетняя восень  удалася вельмі ўраджайнай. Урадзіла шмат садавіны агародніны. Дапамагчы зрабіць нарыхтоўкі на зіму спрыяюць восеньскія кірмашы. Непасрэдны ўдзел у іх бяруць і  аматарскія калектывы ўстаноў культуры. Бо які ж кірмаш без музыкі, жартаў  і песні!  Першымі распачалі кірмашовую праграму ўдзельнікі народнага гурта народнай песні “Сваякі” Валожынскага раённага Цэнтра культуры.  21 верасня, зранку у нядзелю, на гарадскім рынку  гучала музыка, зазываючы наведвальнікаў-пакупнікоў да сцэнічнай пляцоўкі, дзе была аформлена выстава вырабаў народных майстроў, народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” РЦК. Вясёлымі народнымі жартоўнымі  песнямі  забаўлялі артысты-аматары  гледачоў. Набыўшы неабходную прадукцыю, людзі змаглі павесяліцца разам з імі. Мабыць тыя, хто не прыйшоў у гэты дзень на рынак, пашкадавалі. Але такія кірмашы прадоўжацца да  16 лістапада, адпаведна даведзенага графіка. Так што   жадаючым гаражанам яшчэ будзе магчымасць і прыкупіць патрэбнае, і сустрэцца з творчымі калектывамі раёна.