Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

І зноў школьны вальс гучаў для былых выпускнікоў

10.02.2020

У першую суботу лютага ва ўсіх школах Валожынскага раёна традыцыйна прайшлі вечары сустрэч выпускнікоў. Сёлета яны распачалі абласную дабрачынную акцыю «29 добрых спраў».

Былыя вучні сабраліся разам, каб выказаць самыя цёплыя словы падзякі ў адрас любімых настаўнікаў. Першай добрай справай акцыі стала ўшанаванне ветэранаў педагагічнай працы. Другой – падарункі выпускнікоў, па-сапраўднаму зацікаўленых у дабрабыце цяперашніх школьнікаў, сваім навучальным установам.

У гімназіі № 1 г. Валожына падзячны ліст Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама ўручылі першаму дырэктару гэтай установы Тамары Іванаўне Інфаровіч, якая з’яўляецца Выдатнікам адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўдастоена ордэна «Знак Пашаны».

За парту добрых школьных успамінаў запрасілі ветэранаў педагагічнай працы Алену Мікалаеўну Цямніцкую і Марыю Іосіфаўну Пратасевіч-Русовіч у Пяршайскім НПК.

Выпускнікі Пяршайскага НПК падарылі роднай школе-саду на памяць гадзіннік, маленькім выхаванцам – цацкі, а школьнікам – шахматы і кубак для самага спартыўнага класа.

Гімназіі № 1 г. Валожына энцыклапедычнае выданне па геаграфіі падарыў выпускнік 1998 года, дэкан геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Дзмітрый Міраслававіч Курловіч. Выпускнікі 2005 года ў асобе намесніка дырэктара АТН Белтэлерадыёкампаніі Вольгі Макей уручылі роднай гімназіі гітару са сваімі аўтографамі.

Акустычную сістэму Багданаўскаму НПК падарылі выпускнікі 2005 года, Сакаўшчынскаму НПК – Bluetooth калонкі, Дорскаму НПК – сертыфікат на 100 рублёў і чайны сервіз у пакой адпачынку педагогаў. Гародзькаўскі НПК падарункам папоўніў абсталяванне кабінета абслуговай працы.

Выпускнік 1985 года Вішнеўскага НПК Іван Іосіфавіч Багуслаўскі, які цяпер з’яўляецца начальнікам Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, перадаў навучальнай установе энцыклапедычнае выданне «Вялікая Айчынная вайна, 1941-1945».

Задайте вопрос