Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

ХV раённая Алімпіяда па Правілах дарожнага руху

12.02.2020

11 лютага 2020 года на базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» прайшла ХV раённая Алімпіяда па Правілах дарожнага руху.

42 навучэнцы 5,6,7 класаў з 14 устаноў адукацыі раёна паказалі свае веды і эрудыцыю. На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства поспехаў хлопцам пажадаў Леанід Пятровіч Гіль, начальнік аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС.

Пакуль адны навучэнцы выконвалі алімпіядныя заданні, у іншых была магчымасць паглядзець відэаролікі па бяспецы дарожнага руху.

Вось і надышоў урачысты момант падвядзення вынікаў. Памятнымі прызамі, прадстаўленымі аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС, раённай арганізацыйнай структуры «ДТСААФ», Валожынскай раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь», ІП «Макоўская» былі ўзнагароджаны навучэнцы - пераможцы ў асабістым першынстве і тры каманды, якія паказалі лепшы вынік.

Пераможцамі ў асабістым першынстве сталі:

сярод вучняў 5 класаў

I месца - Варапай Мікіта, Івянецкая сярэдняя школа

II месца - Печанюк Савелій, Суднікоўская средняя школа

III месца - Кляпец Усевалад, Гімназія №1 г. Валожына

сярод вучняў 6 класаў

I месца - Зялюткiна Тамiла, Івянецкая сярэдняя школа

II месца - Ганчарык Паліна, Сакаўшчынскі КПК

III месца – Канстанцін Радзевіч, Сярэдняя школа №1 г. Валожына

сярод вучняў 7 класаў

I месца - Паўлаў Максім, Гімназія №1 г. Валожына

II месца - Сухалёт Крысціна, Сярэдняя школа №2 г. Валожына

III месца - Ганна Бібік, Івянецкая сярэдняя школа

Па выніках Алімпіяды першае месца заняла каманда ДУА «Івянецкая сярэдняя школа», другое - ДУА «Гімназія №1 г. Валожына», на трэцюю прыступку п'едэстала паднялася каманда сярэдняй школы №2 г.Валожына.

Прызам пераможцы ў творчым конкурсе была ўзнагароджаны каманды ДУА «Івянецкая сярэдняя школа», ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына», ДУА «Суднікоўская сярэдняя школа».

Вялікую працу правяла камісія ў складзе начальніка аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС Гіля Л. П., старэйшага інспектара аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС Пасека В. I., старшыні раённай арганізацыйнай структуры «ДТСААФ» Караля С. Н., выкладчыка па ПДР раённай арганізацыйнай структуры «ДТСААФ» Ембука Л. М., метадыста ДУА «Валожынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Кароль Е. В., намесніка дырэктара ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна» Лысенка Л. Д. і намесніка дырэктара ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» Маркоўская О. Н.

Задайте вопрос