Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Маладзечне прайшлі выбары ў Савет Рэспублікі ад Мінскай вобласці

13.11.2019

Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання прайшлі 7 лістапада ў Беларусі. Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК кандыдатах у сенатары адбылося ў кожнай вобласці і Мінску на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета. Такое пасяджэнне адбылося і ў Палацы культуры г. Маладзечна.

Савет Рэспублікі – палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Парадак яе фарміравання спалучае элементы выбарнасці і назначэння. Па восем членаў выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў назначае Прэзідэнт. Усяго ў склад верхняй палаты Парламента ўваходзяць 64 чалавекі. Амаль усе яны працуюць на грамадскіх пачатках.

На пасяджэнне ў Маладзечна прыбылі 620 прадстаўнікоў раённых і Жодзінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў. Гасцямі ў зале Палаца культуры былі старшыні Мінскага аблвыканкама ранейшых гадоў, Ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці, члены старэйшын пры Мінскім аблвыканкаме, старшыні райвыканкамаў.

Пасля ўсіх неабхоных для работы пасяджэння працэдур перад прысутнымі выступілі кандыдаты ў члены верхняй палаты Парламента. Некаторыя з іх – да прыкладу, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты і дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава Алег Суконка – ужо маюць вопыт работы ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. А вось начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама Аляксандр Бачыла, старшыня Барысаўскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Алена Зяблікава, дырэктар сярэдняй школы № 14 Маладзечна Каліна Капуцкая, генеральны дырэктар агракамбіната «Дзяржынскі» Уладзімір Лук’янаў, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання Валерый Гайдукевіч балаціраваліся ў Савет Рэспублікі ўпершыню.

Па выніках праведзенага тайнага галасавання ўсе кандыдатуры былі падтрыманы абсалютнай большасцю галасоў. Канчатковыя вынікі выбараў будуць падведзены Цэнтрвыбаркамам сёння, 12 лістапада.

Фота Сяргея САДОЎСКАГА і Святланы КУРЭЙЧЫК. http://psl.by/