акцыя з такой назвай прайшла 9 і 10 лістапада ў раённым цэнтры.
У гэтыя дні прадстаўнікі БРСМ, грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын», прафсаюзаў правялі пікеты, каб яшчэ раз расказаць жыхарам і гасцям Валожына аб правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Яны праінфармавалі сустрэтых людзей аб мерапрыемствах, якія будуць арганізаваны на выбарчых участках у дзень выбараў, а таксама запрасілі іх праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў час маючай адбыцца кампаніі.
Валанцёры прайшліся па вуліцах горада, завіталі ў буйныя гандлёвыя кропкі, пабывалі на аўтавакзале і фізкультурна-аздараўленчым цэнтры, у мікрараёне Сельгастэхніка, зайшліся ў цэнтральную раённую бальніцу, а ў нядзелю – папрацавалі на кірмашы і ў «Еўраопце», іншых грамадскіх месцах. Усюды іх сустракалі ўсмешкамі і абяцаннямі абавязкова зрабіць свой выбар.
Сяргея САДОЎСКАГА, http://psl.by/

