Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пра нас прачытаюць у Англіі

09.12.2019

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Налібоцкі” і аграсядзібу “Налібоцкія васількі” наведалі прадстаўнікі буйнейшай міжнароднай газеты “Файнэншл таймс”.

Выданне выпускаецца ў Лондане і спецыялізуецца на публікацыі навін са сферы фінансаў і бізнесу, а ў штотыднёвым дадатку разглядае стан развіцця турызму ў розных краінах.

Валожыншчына зацікавіла брытанскіх журналістаў ростам колькасці аб’ектаў аграэкатурызму, а таксама тым фактам, што ў Налібоцкай пушчы жывуць самыя буйныя ў Еўропе жывёлы – зубры, якія, дарэчы, традыцыйна прыцягваюць у наш край замежных турыстаў. Англічане былі шчыра ўражаны экскурсіяй па заказніку і гасціннасцю валожынскіх гаспадароў Васіля і Марыі Шакун, з задавальненнем спрабавалі стравы нацыянальнай кухні, фатаграфавалі прадметы беларускага вясковага побыту, старанна запаміналі беларускія словы. Вельмі ўразілі наведвальнікаў першыя постсавецкія беларускія грошы, што ў народзе называюць “зайцамі”. Сторублёвыя купюры з выявай зубра госці атрымалі ў якасці сувеніраў.

Беларускім тураператарам, які арганізоўваў дадзены візіт, былі наладжаны экскурсіі на буйнейшыя беларускія прадпремствы – БелАЗ і трактарны завод. Журналісты паабяцалі, што ў бліжэйшы час у іх газеце плануецца надрукаваць справаздачу аб камандзіроўцы ў нашу краіну.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ  http://psl.by