Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Адборачны кастынг на “Міс Беларусь-2020” прайшоў у Валожыне

17.12.2019

Спаборніцтва самых яркіх і эфектных прыгажунь раёна прайшло ў мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры. Заяўкі на ўдзел у кастынгу даслалі арганізатарам 30 прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. І ўсе яны выйшлі на сцэну, настроеныя на перамогу.

Аднак з-за дастаткова цвёрдых патрабаванняў, якія па ўмовах конкурсу прад’яўляюцца да кожнай з удзельніц, толькі 11 канкурсантак перайшлі да наступнага этапу спаборніцтваў. Нагадаем: на ганаровы тытул “Міс Беларусь-2020” могуць прэтэндаваць дзяўчаты з добрымі знешнімі данымі, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы), ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў, ростам не ніжэйшыя за 174 см. У канкурсантак не павінна быць татуіровак і пірсінгу, яны ніколі не ўступалі ў шлюб і не выхоўваюць дзяцей.

Журы па выніках спаборніцтва было няпроста вызначыцца з імёнамі прадстаўніц Валожыншчыны, якія будуць абараняць раён на абласным этапе адборачнага тура. Але, як кажуць, у спрэчках нараджаецца ісціна. Па выніках пры падтрымцы большасці галасоў туды адправяцца ваеннаслужачая воінскай часці 30695 Вікторыя Барышчук, студэнтка Беларускага інстытута правазнаўства Крысціна Шалай, выкладчык Вішнеўскай дзіцячай школы мастацтваў Марыя Сіляўка, навучэнка ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь Паліна Дзеніс, спецыяліст цэнтральнай раённай бальніцы Алена Данько, урач-педыятр Алена Губіч і студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Вікторыя Дурко.

Рэспубліканскі конкурс “Міс Беларусь” пройдзе ў 12-ы раз. У 9-і з іх перамагалі дзяўчаты з рэгіянальных і абласных гарадоў. Пры трыумфе на адным з самых вядомых і прэстыжных нацыянальных конкурсаў, акрамя кароны, пераможцу чакае грашовы прыз, і яна атрымае права прадстаўляць краіну на міжнародным подыуме. У валожынскіх прыгажунь таксама ёсць рэальныя шанцы заявіць пра сябе на ўсю краіну, а можа, і свет. Пажадаем ім поспеху!

Сяргей САДОЎСКІ

Фота Віталя МЫШЛЁНА

http://psl.by/