Вольгу ДЗЕДЗЮЛЬ і яе дзетак – прыгажуню Паліну, разумніцу Танечку і самага маленькага прадаўжальніка сямейнай дынастыі Сашу – павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Міхайлавіч Круковіч. Кіраўнік Валожыншчыны пацікавіўся ў матулі і старэйшых дзетак жыццём і справамі, а таксама праінспектаваў выкананне свойго даручэння па рамонце ў пакоях інтэрната, дзе жыве сям’я. Як бачым, каб дарыць дабро ў Новы год, зусім не абавязкова апранацца ў чырвоны жупан і насіць белую бараду...

