Работнікі культуры ў вобразе Дзеда Мароза і Снягуркі наведаліся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з віншаваннямі і падарункамі. Яны ўручылі паважаным людзям прадуктовыя наборы да свята. Спонсарскую дапамогу для добрай справы аказалі раённая арганізацыя беларускага аб’яднання Чырвонага Крыжа, раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, ІП “Бычкоўская С. І.” і ПГУП “ПраВолГандль”.

