Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ёлка радасці

31.12.2019

У госці да персанажаў галоўнай раённай ёлкі трапілі і дзеці з прыёмных і апякунскіх сем’яў, дзеці-інваліды, дзеці, чые сем’і знаходзяцца на ўліку з прычыны сацыяльнага недабрабыту, выхаванцы сацыяльнага прытулку.

Павіншаваць юных гасцей, дарослых, якія іх суправаджалі, прыйшла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Святлана РАКАВЕЦ. Святлана Леанідаўна пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам, іх бацькам, апекунам, выхавацелям бадзёрасці, аптымізму, спаўнення самых запаветных мар і жаданняў. Удзельнікі святочнага мерапрыемства атрымалі ў якасці падарункаў наборы цукерак, прадастаўленыя спонсарамі – райвыканкамам і раённай арганізацыяй “Беларускі саюз жанчын”.

Галерэя малюнкаў