222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Глабальная рэканструкцыя галоўнага канвеера з пераразмеркаваннем вытворчых пляцовак і магутнасцей пачалася на БЕЛАЗе, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.
Беларускія прадпрыемствы на выстаўцы харчовай прамысловасці Gulfood у Дубаі заключылі дагаворы на больш як $4 млн, паведамілі БЕЛТА ў "Белінтэрэкспа" БелГПП.
У гэтым годзе Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" зарэгістраваў 7 новых рэзідэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
План двухбаковага супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі мытнымі камітэтамі Беларусі і Азербайджана на 2023-2024 гады падпісалі 27 лютага ў Мінску кіраўнікі мытных службаў дзвюх краін - Уладзімір Арлоўскі і Шахін Багіраў, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Год міру і стварэння дазволіць Слуцку прадэманстраваць усім жыхарам і гасцям краіны свой творчы патэнцыял, адкрыць новыя яркія зоркі на ніве культуры і горда несці званне культурнай сталіцы Беларусі, заявіў міністр культуры Анатоль Маркевіч на адкрыцці рэспубліканскай акцыі "Слуцк - культурная сталіца Беларусі 2023 года", якая праходзіць на базе Слуцкага гарадскога Дома культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь і Шры-Ланка абмеркавалі магчымасці развіцця дзелавога супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.
З канвеера БЕЛАЗа сышоў 2000-ы самазвал грузападымальнасцю 220 т, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
Інвестары з Пакістана зацікаўлены развіваць бізнес у Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе СЭЗ "Мінск".
У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" 25 лютага пры падтрымцы Міністэрства абароны пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 105-годдзю Узброеных Сіл і Дню абаронцаў Айчыны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца сустрэўся з Саедам Тарыкам Фатэмі, памочнікам прэм'ер-міністра гэтай краіны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Пакістане.
Бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-пакістанскіх адносін, а таксама планы сумесных дзеянняў па падрыхтоўцы і правядзенні візітаў на высокім і вышэйшым узроўні ў Пакістане.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан устаноўлены 3 лютага 1994 года. Пасля адкрыцця ў лістападзе 2014 года пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан з рэзідэнцыяй у Ісламабадзе назіраецца істотная актывізацыя беларуска-пакістанскіх адносін. У 2019 годзе Беларусь і Пакістан адзначылі 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. У 2024 годзе будзе святкавацца 30-годдзе беларуска-пакістанскіх дыпадносін, праграмай якога плануецца правядзенне шэрага мерапрыемстваў.