222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
У лінейцы 25-тонных самазвалаў павышанай праходнасці з жорсткай рамай серыі МаАЗ-7505 важкае папаўненне - у філіяле БЕЛАЗа ў Магілёве створаны доследны ўзор мадэлі МаАЗ-75053 з дызельным рухавіком магутнасцю 380 к.с., паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага аўтазавода.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8142,8 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
"Вялікі камень" будзе супрацоўнічаць з комплекснай сэрвіснай платформай рэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва "Кітай-ШАС", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў індустрыяльным парку.
У Беларусі ў 2023 годзе адрамантуюць амаль 1 тыс. км рэспубліканскіх і 1,5 тыс. км мясцовых дарог. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Зацверджаны лагатып культурнай сталіцы Беларусі 2023 года - горада Слуцка. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале, паведамляе БЕЛТА.
Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ ў пачатку 2023 года адкрывае серыю значных міжнародных мерапрыемстваў з краінамі далёкай дугі. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У ААТ "Слуцкі льнозавод" прайшла рэспубліканская нарада па развіцці льнаводчай галіны Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з першым намеснікам міністра навукі, даследаванняў і тэхналогій Ірана Вахідам Хададам Аслам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Тэгеране.
Затраты бюджэту ў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" ужо акупіліся, заявіў кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.
Беларусь з 1 лютага знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 студзеня 2023 года нумар 79, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.