Навагрудскі замак, курган Адама Міцкевіча, Фарны касцёл у Навагрудку, палацавы комплекс у Ружанах, Царква ў Сынкавічах, Косаўскі замак Пуслоўскіх, музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі і многае іншае - усё гэта пакінула глыбокае ўражанне ў сэрцах дзяцей і іх педагогаў. Спадарожная экскурсія, падрыхтаваная бібліятэкарам Дорскай СБ Афонінай Ганнай Іванаўнай, прынесла ўсведамленне значнасці беларускай гісторыі і культуры.


