Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Майстар – класы

21.05.2020

Супрацоўнікі ДУ «Івянецкі музей традыцыйнай культуры» у час, калі наведвальнікі толькі мараць паўдзельнічаць у нашых майстар – класах, самі займаліся творчасцю.

Пад кіраўніцтвам майстра – метадыста Таццяны Задрэйка з’явіліся традыцыйныя лялькі: Неразлучнікі, Дзесяціручкі, Званочкі, Хатнічкі і інш.

Валянціна Адамовіч навучыла рабіць цацкі свістулькі з гліны.

Мікалай Задрэйка паказаў, як з дрэва зрабіць выкшталцоныя фігуркі жывёл і птушак.

Спадзяёмся, што навыкі, атрыманыя супрацоўнікамі музея, мы зможам перадаць нашым наведвальнікам!