Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

ЗНЯТА!

28.04.2018

Выстаўка пад такой назвай пачала працаваць у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры. Гісторыя фатаграфіі налічвае амаль 180 гадоў.

А што маем мы?

Упершыню ў Івянцы права на адкрыццё фотаграфічнай майстэрні ў 1904 годзе атрымала 30-гадовая Брайна Дамская, ураджэнка Івянца. Праз год яна атрымала дазвол на фатаграфаванне па ўсёй Мінскай губерні.

У 20 – 30-я гады дзейнічалі дзве фотастудыі: “M. Konsystorum” і “R. Batwinik”.

У 50-я гады пры прамысловай арцелі імя Сталіна было фотаатэлье, якое з 1959 г. абсталявалася ў Доме быта. Там працавалі фатографамі вядомыя многім івянчанам майстры: Аляксандр Патапаў, Іосіф  Высоцкі, Альфрэд Чылюк, Станіслаў Чычыра, Вікенцій Солтан, Раман Сакалоўскі, Барыс Мазанік, Генадзь Наумчык.

На выставе прадстаўлены аўтарскія фотаздымкі, калекцыя фатагарафічнай апаратуры, рэактывы і матэрыялы, якія паказваюць працэс і тэхніку вырабу фотаздымкаў.

Дапаўняе выстаўку паказ дыяфільмаў, створаных Анатолем Лявінскім.

Запрашаем наведаць выстаўку з 3 мая 2018 г. Прыходзьце, прыносьце свае фотаздымкі, дзяліцеся сваімі гісторыямі.