Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Горскі Анатолій Пятровіч

27.01.2020

На дадзеным фотаздымку першы справа Горскі Анатолій Пятровіч. Шаснаццаць гадоў ён узначальваў калгас «1 Мая». Вялікія арганізатарскія здольнасці, моцная воля і настойлівасць, нястомнасць і працавітасць, чулыя адносіны да людзей дапамаглі Анатолію Пятровічу вывесці калгас у перадавыя. Пра «першамайцаў» ведалі не толькі ў рэспубліцы, але па ўсім СССР.

Дзякуючы яго намаганням, 10 ліпеня 1955 года была запушчана Сакаўшчынская міжкалгасная гідраэлектрастанцыя імя Леніна. На яе адкрыцці прысутнічаў сакратар ЦК КПБ М.С. Патолічаў. Якая была ўрачыстасць! Нідзе не было электрычнасці, а ў дамах калгаснікаў загарэліся электралямпачкі. З пускам ГЭС былі механізаваны многія працаёмкія працэсы ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Частка электраэнергіі была накіравана на асвятленне школы, сельсавета, бібліятэкі. Гэта толькі адзін яркі прыклад з працоўнай біяграфіі Анатолія Пятровіча, і такіх перамог - дзесяткі.

Гартаваўся характар гэтага незвычайнага чалавека ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён быў камандзірам дыверсійнай роты партызанскага атрада «Штурм», які базіраваўся на тэрыторыі Налібоцкай пушчы. Пасля вызвалення Беларусі ўдзельнічаў у баях за вызваленне Германіі.

За выдатныя працоўныя дасягненні да многіх баявых узнагарод былога партызана далучыўся ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн «Знак Пашаны» і шматлікія медалі. Вось такія цудоўныя людзі стваралі гісторыю нашага Валожынскага раёна.