Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Зноў сабраліся разам

15.07.2020

15 ліпеня, пасля  перапынку з-за віруснай пандэміі, удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь» Валожынскага раённага цэнтра культуры зноў сабраліся ў сваёй гасцёўні, каб падзяліцца ўласнымі напрацоўкамі, разам парадавацца дасягненням сяброў па аб’яднанню, абмеркаваць бліжэйшыя планы. Самы малады ўдзельнік творчай суполкі Аляксей Мамонаў зрабіў відэазапіс, дзе кожны з прысутных на пасяджэнні чытае свае вершы, прысвечаныя малой радзіме. Гэтыя відэаматэрыялы будуць размешчаны на сайтах аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Задайте вопрос