Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Лета з добрай кнігай

20.06.2017

20 чэрвеня 2017 года ў гасцёўні народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры адбылася сустрэча “Пра вершы і загадкі” ў рамках акцыі “Лета з добрай кнігай”. Маленькіх гасцей, а гэта былі вучні 2-х і 3-х класаў з аздараўленчага лагера, які працуе на базе СШ №1г. Валожына, зацікавілі кнігі вершаў для дзяцей кіраўніка аб’яднання, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціны Гіруць-Русакевіч “Каляровыя вятры” і “А ці ведаеце вы?”.

Напачатку Валянціна Францаўна расказала пра знакамітых творцаў Валожынскай зямлі і пра само аб’яднанне “Рунь”. Апавядаючы пра ўласную твочасць, спынілася на названых кніжках, пазнаёміла з імі дзяцей, пасля чаго дзяўчынкі і хлопчыкі самі захацелі тут жа пачытаць услых некаторыя вершы, што і зрабілі з задавальненнем. А яшчэ – паслухалі новыя вершы, дружна адгадвалі загадкі, якія ўвойдуць у будучую кнігу В.Гіруць-Русакевіч для дзяцей.

Дамовіліся, што тыя, хто ўжо спрабуе рыфмаваць і жадаючыя навучыцца пісаць вершы, будуць прыходзіць на заняткі ў Клуб-школу паэтычнага майстэрства “Летуценнік”, які з’яўляецца спадарожнікам “Руні”.