Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

“Звонкае рэха”

16.05.2018

12 мая 2018 года на базе ДУК “Валожынскі РЦК” адбыўся дзіцячы раённы фестываль-конкурс беларускай народнай песні “Звонкае рэха”. Яго ўдзельнікі - аматары народнай беларускай песні, салісты і калектывы, гурткоўцы клубных устаноў раёна.

Удзельнікі дзвух узроставых груп павінны былі выканаць адну песню: абрадавую, бяседную ці  жартоўную. Рашэннем журы дыпломамі “За выканальніцкае майстэрства” узнагароджаны:

- фальклорны калектыў “Чыжыкі” Ракаўскага ЦНТ (малодшая группа);

- Ксенія Мытнік, Дорскі СДК (старэйшая група).

Дыпломамі “За артыстызм і мастацкае ўвасабленне песеннага вобразу”:

- Ганна Матус, Багданаўскі СЦК (малодшая група);

- Вікторыя Сідукова, Пугачоўскі СДК (малодшая група).

 

 Дыпломам “За папулярызацыю святочна-абрадавай песні”:

- Вікторыя Сіняўская і Валерыя Рагель, узорная эстрадная студыя “Праменьчыкі”РЦК (старэйшая група) 

 

“За ўдзел” - Дар’я Гурбан, Вішнеўскі СДК (старэйшая група);

 

- Насця Рыснік, Сакаўшчынскі СДК (малодшая група);

- Віялета Сяўрук і Сафія Янушкевіч - Суднікаўскі СК (малодшая група)