Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Фестываль-конкурс ваенна-патрыятычнай песні «Вікторыя»

20.02.2019

17 лютага бягучага года шматлюдна было ў раённым Цэнтры культуры. А сабраў сюды і выканаўцаў, і гледачоў традыцыйны раённы фестываль-конкурс ваенна-патрыятычнай песні “Вікторыя”, у якім паўдзельнічала 26 чалавек. Спонсары фестывалю -- аддзел  ідэалагічнай работы, культуры  і  па справах моладзі райвыканкама  і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.  

    Кожны год фестываль адкрывае новыя таленты. Дыпломамі і памятнымі падарункамі і на гэты раз вырашана ўзнагародзіць лепшых выканаўцаў:

“За высокае выканаўчае майстэрства”:

- Святлану Гомель (песня ”Мір”), вучаніцу ДУА “Гімназія №1 г.Валожын”;  

- Вераніку Ляшкевіч, салістку ДУК “Раённы цэнтр культуры”  (песня “Чатыры сыны”);

- Фёдара Пятрочанка (песня “Верните память”) і Мікалая  Шаўцова (песня“Журавли”), радавых вайсковай часці 

  “За прапаганду патрыятычнай песні”:

-  Анастасію  Барадака,  удзельніцу  эстраднай студыі “Вясёлыя ноткі” ДУК “Раённы цэнтр культуры”(песня“Рисуют мальчики войну”);

- Елізавету Каранік, навучэнку ДУА “Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй” (песня “Тучи в голубом”) ;

 - Елізавету Самахвастоўскую, ваеннаслужачую вайсковай часці (песня “Ты же выжил солдат”).

  “За яркае адлюстраванне ваеннай тэмы”:

 - Надзею Губіч , прадстаўніцу ДУА “Гародзькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”(песня “Баллада о красках”);     

 - вакальны ансамбль “Элегія”, ДУА “Ракаўская сярэдняя школа” (песня “Возвращайся”)

 - Аляксандра   Бруя, радавога  вайсковай  часці  (песня “Герой”).

   Дыпломам  “Прыз глядацкіх сімпатый” і памятным падарункам адзначана  салістка Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці Галіна Вярэніч (песня “Рисуют мальчики войну”).

   Кожны пераможца быў узнагароджаны дыпломам і атрымаў памятны падарунак. Астатнія ўдзельнікі фестывалю-конкурсу “Вікторыя” атрымалі  дыпломы “За ўдзел”.