Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Літаратурна-музычная кампазіцыя «І боль душы, і светлая сляза…»

28.03.2019

27 сакавіка 2019 года ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “І боль душы, і светлая сляза…” , прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні СШ №2 г.Валожына, якія ў час вясновых канікул адпачываюць на аздараўленчай пляцоўцы пры школе.

Перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі выступілі члены Мінскага абласнога аддзялення СПБ Валянціна Гіруць-Русакевіч і Марыя Шакун, а таксама ўдзельнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК Аляксандр Кулак, якія прачыталі свае творы, прысвечаныя грозным і гераічным ваенным гадам, заклікалі хлопчыкаў і дзяўчынак памятаць пра вялікі подзвіг, шанаваць светлую памяць загінуўшых за шчаслівае мірнае сёння, беражліва адносіцца да помнікаў героям.

А ўдзельнік “Руні” Дзмітрый Завацкі і салісты РЦК Ірына Зянько і Аляксандр Шаўчэнка выканалі песні ваенных гадоў.