Распачалася праграма з традыцыйнага дыялогу-дазволу загукаць вясну. Атрымаўшы яго, ўсе накіраваліся на абрадавую пляцоўку, нясучы на галінках падрыхтаваных загадзя птушак з паперы. Пасля абраду заклікання птушак, усе разам прагналі “за горы высокія, за рэкі глыбокія…” зіму і ладзілі карагоды, спявалі вяснянкі, бавіліся ў гульні. Завяршылася дзея спажываннем абрадавай стравы (выпечкі ў выглядзе птушак) з гарачай гарбатай, падрыхтаванымі ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Рошчына” (кір. Лямбовіч Х.С.) і бацькоў.

