Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Маладыя галасы - 2019»

09.04.2019

6 красавіка ў Валожынскім раённым цэнтры культуры  прайшло мерапрыемства па падвядзенню вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”, які штогод ладзіцца па ініцыятыве  народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама .

Удзел у конкурсе прынялі вучні 9 школ раёна (з 4 па 11 клас) і навучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя да 18 год. Юныя канкурсанты прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх прапанаваных тэмах: “Шляхамі вызвалення”(да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), “Мае вы родныя мясціны!”(да Года малой радзімы), “У  юным сэрцы  хваляванне…”(аб каханні), “На жартоўнай хвалі” ( гумарэскі, жарты, байкі).

Параможцы творчага спаборніцтва  атрымалі дыпломы аддзела ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі райвыканкама за 1, 2 і 3 месцы і падарункі. А ўручылі ўзнагароды юным канкурсантам (па намінацыях) члены  Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Краскоўскі, Марыя Шакун, Зінаіда Гасціловіч і Валянціна Гіруць-Русакевіч, якая і вяла мерапрыемства. Прысутныя ў зале змаглі пачуць не толькі вершы ўладальнікаў  дыпломаў першай ступені, але і названых паэтаў, а таксама песні на іх словы.