Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Фестываль «Радасць»

24.04.2019

12 красавіка ўдзельнікі тэатральнага гуртка «Жаронцы» (кіраўнік Лямбовіч Х.С.) Ракаўскага цэнтра народнай творчасці прымалі ўдзел у Велікодным фестывалі «Радасць».

Выступленне ракаўскіх артыстаў было запланавана ў Палацы мастацтваў горада Мінска.

Гледачам была прадстаўлена тэатралізаваная дзея паводле паэмы Максіма Багдановіча «Мушка зелянушка і камарык – насаты тварык».

Перад спектаклем самыя маленькія ўдзельнікі гуртка паказалі народны абрад «Жакі», які стаў пазнавальным і забаўляльным момантам выступлення.

Лялечнае прадстаўленне і абрад выклікалі вялікую зацікаўленасць у гледачоў. У гэты ж дзень удзельнікі гуртка пабывалі на экскурсіі ў Свята-Елісавецінскім манастыры.