Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Экскурсія «Ад прадзедаў спакон вякоў…»

13.06.2019

12 чэрвеня 2019 года на базе Ракаўскага цэнтра народнай творчасці для дзяцей школьнай пляцоўкі ДУА “Ракаўская сярэдняя школа” была арганізавана і праведзена экскурсія “Ад прадзедаў спакон вякоў…”.

Напачатку школьнікі пазнаёміліся з экспанатамі выставы “Забыты скарб”, дзе атрымалі шмат цікавай інфармацыі аб тым,  як быў наладжаны быт,  праца  і час адпачынку нашых продкаў першай паловы 20 стагоддзя. Затым наведалі майстар-клас па ткацтве паясоў і пляценню з саломкі.  Завяршылася сустрэча вясёлымі карагодамі-гульнямі “Явар” і “Вароты”.