Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

IX раённае свята гумару «Дубінскія жартачкі»

18.06.2019

15 чэрвеня 2019   жартамі  і песнямі адзвінела IX раённае свята гумару “Дубінскія жартачкі” пад назвай “Кірмаш весялосці ў Дубіне”. І назва гэта поўнасцю спраўдзілася. На чарговае свята з’ехаліся як артысты-аматары з раёна, так і госці-калектывы. На кірмаш весялосці завіталі: гумарыстычны калектыў “Смехата” Ільянскага дома культуры Вілейскага раёна, тэатр мініяцюр “Вясёлы калейдаскоп” Крэўскага дома культуры Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. А віталі гасцей і жыхароў вёскі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама В.М.Адамовіч,  гаспадар Дубінской зямлі, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Агра-Дубінское” Г.В.Каспяровіч, старшыня Валожынскага сельвыканкама В.А. Комель.

Пачатак святу далі ўдзельнікі народнага гурта народнага гумару Дубінскога сельскага цэнтра культуры “Дубінскія фанабэры”.  На вясёлым кірмашы “гандляры”-гумарысты  прадавалі своеасаблівы  тавар: жарты, гумар, усмешкі, пародыі, песні. Цікавымі выступленнямі радавалі ўдзельнікі калектываў аматарскай мастацкай творчасці: народны ансамбль народнай песні “Сваякі” раённага цэнтра культуры, Вішнеўскага СДК, Падбярэзскага, Багданаўскага і Сакаўшчынсакага СЦК, Бабровіцкага  КСЦ, гумарыста, удзельніка народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”Дз.Г. Краскоўскага з г.п. Івянец і інш. Працавалі гандлёвыя рады, выставы вырабаў удзельнікаў раённага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”, гурткоўцаў клубных устаноў культуры, былі прадстаўлены   традыцыйныя стравы, разыгрываліся латарэі, працавалі атракцыёны для дзяцей. Усім было весела. А пастараліся ўсе гэтыя дзеі аб’яднаць ў адно  цудоўнае свята рэжысёр, кіраўнік “Дубінскіх фанабэраў” Мазура Валерый Генрыхавіч і дырэктар Дубінскога сельскага цэнтра культуры Чабай Марына Уладзіміраўна.

І, як прагучалі словы вядучых на свяце:“Пакуль народ смяецца – ён на зямлі жыве!”