Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Свята вёскі Дайнава Вялікая «Гэта наша з табою зямля, гэта наша з табой біяграфія»

01.08.2019

28 ліпеня 2019 года адбылося свята вёскі Дайнава Вялікая “Гэта наша з табою зямля, гэта наша з табой біяграфія”.

Людзі розных узростаў жывуць у вёсцы. Самая старэйшая з іх – Леаніда Міхайлаўна Ліштван, якой споўнілася 88 гадоў. Не забыліся на свяце і тых, хто сёлета адзначыў ці будзе адзначаць юбілейны дзень нараджэння. Так, з 85-годзем віншавалі Леаніду Аляксандраўну Ліштван, з 80-годдзем –Леакадзію Антонаўну Загорскую, Надзею Герасімаўну Варанькову, Марыю Уладзіміраўну Загорскую, а таксама Аляксандра Аляксандравіча Сака, які адзначыў 70-гадовы юбілей, Ванду Іосіфаўну Ліштван, ёй споўніцца 75. Міхаіл Іванавіч Загорскі і Генадзь Іванавіч Далінкевіч прымалі цёплыя словы віншавання з 65-годдзем,  Леаніда  Сямёнаўна  Далінкевіч з юбілейным 60-м днём нараджэння, а Георгій Аляксандравіч Ліштван – з 55-годдзем, якое адзначыць сёлета. Атрымалі віншаванні і больш маладыя жыхары-юбіляры: Юлія Міхайлаўна Літвінава, якая адзначыла сваё 40-годдзе, Вадзім Леанідавіч Тарбэцкі (яму споўнілася  30) , Сяргей Уладзіміравіч Рамановіч (з 25-годдзем), Вераніка Мікалаеўна Гаспарэвіч, якую віншавалі з 20-м днём нараджэння. Саму ж малодшаму вяскоўцу, Яраславу Мазала, 10 жніўня споўніцца 2 годзікі.   

Не забылі і пра тых, хто адзначае юбілейныя даты сямейнага жыцця: 35 год крочаць разам па жыцці Уладзімір Міхайлавіч і Алена Іванаўна Рамановічы, 30 – Георгій Аляксандравіч і Ала Фёдараўна Ліштваны. Юбіляры атрымалі на памяць падарункі і музычныя віншаванні.

Праводзячы свята вёскі,  па традыцыі сельвыканкам вылучае лепшы падворак. У Дайнаве іх некалькі:  Ніны Аляксандраўны Пашкоўскай,  Яўгеніі Міхайлаўны Калітнік, Зінаіды Васільеўны Болвах, Галіны Іосіфаўны Смольскай і Станіслава Уладзіміравіча Сака.

 Адзначылі на свяце яшчэ адну жыхарку Дайнавы – гаспадыню  гасціннага падворка Феню Васільеўну Сак, якая дазволіла  правесці ў сябе свята і прадаставіла свае вырабы для выставы.

Шчырыя словы падзякі прагучалі ў адрас тых, хто спансіраваў  свята, а гэта  ААТ “Агра-Дубінское” і Валожынскі  сельвыканкам.

На працягу дзвух гадзін жыхарам і гасцям вёскі дарылі песні, вершы, маналогі ўдзельнікі народнага гурта народнага гумару “Дубінскія фанабэры”, аматарскага аб’яднання “Натхненне” Дубінскога СЦК, а таксама Валерый Язерскі, Мікалай Канапацкі, Валянцін Сабалеўскі.