Рэалізацыя творчага праекта “ З гісторыяй, культурай, з намі…” працягвае “Туры выхадного дня” па Валожынскім раёне .
Экскурсійны тур праходзіць з удзелам экскурсавода краязнаўчага музея. Пад час экскурсіі вас чакае шмат цікавых момантаў: правядзенне майстар-класа па вырабу “лялькі-абярэга”, наведванне праваслаўных і каталіцкіх храмаў, крынічкі ля касцёла…..
Ва ўтульнай зале Бабровіцкага культурна-спартыўнага цэнтра вы атрымаеце пазітыўныя эмоцыі, добры настрой і незабыўныя хвіліны адпачынку, падораныя артыстамі народнага гурта народнага гумару “Дубінскія фанабэры” і салістамі Валожынскага раённага цэнтра культуры, а таксама зможаце падсілкавацца стравамі беларускай нацыянальнай кухні…. і не толькі…
Запрашаем у вандроўку калектывы арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна, прымаем індывідуальныя заяўкі ад зацікаўленых для камплектавання груп.
Кошт аднаго білета (усё ўключана) – 20 бел.руб.
У кошт білета ўваходзіць:
- прадастаўленне транспарта;
- праца экскурсавода;
- майстар-класы (зробленыя “лялькі-абярэгі” – у падарунак)
- кава-паўзы;
- абед у Бабровіцкім культурна-спартыўным цэнтры;
- танцавальна-забаўляльная праграма.
Працягласць вандроўкі каля 8 гадзін.
Зніжкі на транспартныя паслугі дзейнічаюць толькі да канца года!!!
Даведкі па тэлефонах: 8 01772 55-8-34; + 375 29 1951912 - дырэктар Валожынскага раённага цэнтра культуры Алена Іванаўна Конаўка;
8 01772 54-2-30 метадычны кабінет Валожынскага раённага цэнтра культуры.
Адпачываем разам!!!

