Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

IX абласное свята-конкурс майстроў ганчарства «Гліняны звон»

27.08.2019

У чарговы раз Івянецкая зямля прымала IX абласное свята-конкурс майстроў ганчарства “Гліняны звон”. У свяце прымалі удзел больш 60-ці майстроў Міншчыны. Журы свята-конкурсу ўзначальваў старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, прафесар, доктар мастацтвазнаўства Яўген Міхайлавіч Сахута.

Па выніках свята-конкурсу Валожынскія майстры былі адзначаны ў наступных намінацыях:

  • Леанарда Капуста – Дыплом ІІІ ступені “За высокае прафесійнае майстэрства, мастацкі густ і асабісты ўклад у развіццё традыцый ганчарства;
  • Валерый Лапа, Анатоль Высоцкі і Яўген Серафімовіч – Дыпломы (І, ІІ,ІІІ ступені) “За лепшы выраб глінянага посуду”;
  • ДУА “Івянецкая школа мастацтваў” – Дыплом І ступені “За лепшы выраб дэкаратыўнай глінянай пластыкі”;
  • Гурток “Карагод” (кіраўнік Валерый Францавіч Калясінскі) народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры  Дыплом ІІ ступені “За лепшую гліняную цацку”;
  • Вячаслаў Адамовіч, Уладзімір Сасноўскі – Дыпломы (І,ІІІ ступені) “За непаўторны творчы почырк”;
  • ДУА “Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” - Дыплом Дыплом (І ступені) “За лепшае кампазіцыйнае вырашэнне твора ў тэхніцы беларускай керамікі”;
  • Уладзімір Зялёнка - Дыплом  (І ступені) “За захаванне мастацкіх традыцый беларускай керамікі”;
  • Алег Капуста - Дыплом  (І ступені) “За хуткасць і якасць выканання гліняных вырабаў за адведзены прамежак часу”;
  • Сям’я Скрыпкаў – Дыплом “Лепшы сямейны калектыў”.

Святочны настрой стваралі калектывы і салісты мастацкай самадзейнасці Валожынскага і Стаўбцоўскага раёнаў. Працавалі выставы майстроў народнага аб’яднання “Скарбніца” і выстава  “Беларускай кухні”.