Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ракаўскія выратавальнікі правялі гутарку ў гульнёвай форме на тэму бяспекі

11.09.2019

6 верасня ў Ракаўскім цэнтры народнай творчасці адбылося мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў Ракаўскага падраздзялення Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага абласнога упраўлення МНС у межах рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі”.

Ракаўскія выратавальнікі правялі гутарку ў гульнёвай форме на тэму бяспекі з удзельнікамі харэагарафічнага гурта “Апельсін”. Маленькія “апельсінкі” былі вельмі зацікаўленыя размовай пра бяспечныя паводзіны дома, у школе, у дзіцячым садку, на дарозе, актыўна адказвалі на пытанні. Напрыканцы сустрэчы сапраўдным сюрпрызам для дзяцей стаў вадзяны феерверк з пажарнай машыны.